Вы праглядаеце суполку [info]nasaniva

Nashanivitsa

Я нармалёва паставіўся да новых моўных лакалізацый сайту НН, але англамоўная версія зводзіць мяне ў грэх :) Усі гэныя Лукасгэнкі, Дасгкевіцгі, Беларус'і і г.д. Перадайце, пліз, аўтарам, што ў Беларусі і ў свеце для тутэйшых імёнаў і тапанімаў даўно існуе міжнародны стандарт транслітарацыі!

16 Сак 2012

Як мадэратар суполкі я атрымаў некалькі зацемак ад чытача НН сп.Янкі наконт выданьня. Прапаную і вам пазнаёміцца зь імі.

***



ШЛЯГБАЎМ І НЕМЦЫ

Нешта ўжо зусім незразумелае дзеецца з цэнзураваньнем у «НН».

«Наша ніва» павінна быць дэмакратычным выданьнем і дапускаць розныя думкі хоць бы ў Абмеркаваньні. Брэндпрытрымаўшыя з гэтым, як паказвае практыка, цалкам нязгодныя. Значыць, іх «лінія лёсу» павінна аддаліцца ад «НН»: Дынька, Скурка, Гардзіенка, лепш адчыніце «Наша Піва», калі плюеце на плюралізм :). Сапраўды, колькі ўжо вы будзеце ганьбіць Першую беларускую газэту сваім дыктатарскім выпендражом?

Да прыкладу два камэнты, якія не прайшлі згрувашчаны імі шлягбаўм. Што тутака ня так? А «так» гэта тады як?! Ці з-за такіх допісаў шэф-рэду далі б шлягбаўмам па аднаму мейсцу ўжо немцы? :))
.
1. Да тэмы
«Беларускія біятланісты засталіся без патронаў праз эмбарга ЕС»
-----------------------------------------
С.Г.: « Улады Нямеччыны не даюць дазволу на экспарт патронаў у Беларусь. На гэта наракаюць беларускія дзяржаўныя СМІ ».
~ ~ ~
Вось і немцы, якіх амэрыканцы яшчэ зусім нядаўна «нагнулі» да дэмакратыі, сталі вялікімі праваабаронцамі. Ды што немцы – расейскую шуму з антыпуцінскае хвалі пэўныя тутака гу'пнулі ў дэма-кучу. Але гены, так званую памяць продкаў, шпульганеце таксама ў тэй бок?!

Не, я ўвогуле падтрымліваю крок ня даць патронаў беларускім біятляністам. Снайпэра, як надзеі пэўных, зь іх так і ня выйшла! Наадварот, бач ты, піяраць сваімі перамогамі апошняга дыктатара. :))

Але чый бы рот разяўляўся! Забітанавалі немчыкі бункер Гітлера, запусьцілі ў гарады й вёсы 'евреев', толькі мы добра не забыліся на футбольны Матч сьмерці 42-га году. Пасьля яго за адмову прайграць нямецкім спартоўцам кіеўскія дынамаўцы былі альбо расстраляныя, альбо змардаваныя ў лягарох. А сяньня іх унучкі вось аднялі ў патэнцыйных патроны. Маўляў, раз абсыпаецеся пяском, то не ча'пайце нашыя цацы. А лепш не гуляйце больш у пясочніцы! Ну, нібы дзеці…

Дзядзя Сэме, калі ты ўжо навядзеш парадак у гэтае «Яўропе»?!
.
2. Да тэмы
«Запруднік: Эміграцыйны ўрад можа быць сфармаваны толькі на базе Рады БНР»
-----------------------------------------
Я.Запруднік: « У адказах сп. Вік назваў БНР 1918 году «незалежнай дзяржавай», зазначыўшы пры гэтым, што дзяржава гэтая «была праз хуткі час захопленая камуністамі» ».
~ ~ ~
Паважаны спадар Вік!
Гэта Нямеччына ўвесь час захопленая сацыялістамі-камуністамі. Ад вялікіх ідэёлягаў Маркса-Энгельса, Гітлера да падзеяў апошніх дзесяцігоддзяў, калі ваша праамэрыканская частка была далучаная да ўсходняй зь кіраўніцтвам сацыялістычнага Бэрліну й экс-піянэркі-камсамолкі Мэркель :) ды ялейнага заляцаньня перад Кітаем і ягонай Камуністычнай партыяй.

А Беларусь была захоплена Расеяй! І зусім байдужа (бесрозлічьно), кім тады былі расейцы – прафінансаванымі вашымі дзядулямі бальшавікамі ці «белымі» «ісьцінна-праваслаўнымі» вялікадзяржаўнікамі. Азнаёмцеся з артыкулам В.У.Дзеружынскага [1] – вельмі трапна раскладзена на гэты конт.

Каб не БНР, то не было б і ніякай БССР, адно Севера-западная вобласьць. І дзякуючы сымбалю свабоды – БНР, расейцы ня здолелі патрушчыць усе парасткі нацыянальнае сьвядомасьці. Хоць вельмі дбалі на гэты конт у трыццатыя гады. Але паўтару ізноў: камуністы час быў не нашмат горай за ўсю дзьвюхсотгадовую акупацыю Беларусі Масковіяй.
___
[1] http://secret-r.net/publish.php?p=229



Чытаць далей )

Paweł Dawidowski: "У артыкуле зьвяртаю ўвагу на некаторыя нюансы. Па-расейску, бо артыкул напісаны для "Интерфакса-Запад". Пісаў як адказ на антыпольскую гістэрыю некаторых каментуючых на "Нашай Ніве", але апублікаваць нешта на самой "Нашай Ніве" практычна немагчыма".

"Должен ли присутствовать польский язык в костелах Беларуси?.."

"...на данный момент сложно найти общественный институт в Беларуси, более белорусизованный, чем Римско-католическая церковь. Хочу отметить, что работа священнослужителей-иностранцев является вынужденной мерой, так как католические духовные семинарии в Гродно и в Пинске все еще не способны обеспечить все приходы в стране белорусскими ксендзами. Разумеется, количество ксендзов-белорусов из года в год увеличивается, но пока их еще недостаточно. Важный момент: для иностранных священников изучение белорусского языка является обязательным условием для работы в Беларуси. И если есть примеры нежелания ксендзов из Польши изучать белорусский, это является исключением, но никак не правилом и не общепринятой практикой. Присутствие же польского языка в костелах никак не встает в противоречие с белорусизацией Римско-католической церкви в РБ, т. к. римо-католиками у нас являются не только белорусы, но и поляки...

Думаю, ни у кого не возникнет сомнений, что подавляющее большинство поляков являются католиками. Несложно сделать выводы о количестве поляков среди белорусских римо-католиков... Получается, что около 21% римо-католиков Беларуси – поляки. А это не так уж мало! Противники использования польского языка в костелах Беларуси зачастую считают, что поляков в Беларуси нет, а есть только полонизированные белорусы... Безусловно, если есть факты нежелания иностранных священнослужителей изучать белорусский язык и вести на нем службы, белорусские власти правы в своих претензиях. Но беспокоит то, что зачастую подобные заявления выливаются в антипольские настроения среди определенной категории граждан..."

Цяжкі час
Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003–2010)
Пазьняк Зянон

Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю мы перажываем упершыню ў гісторыі. За шаснаццаць гадоў цёмнага часу вынішчаныя культурная здабыткі, якія ў найцяжэйшых умовах савецкага палітычнага прыгнёту і генацыду ўдалося яшчэ захаваць, зьберагчы і нават памножыць у мастацтве і літаратуры. Цалкам ліквідаванае беларускае нацыянальнае тэлебачаньне, радыё, вынішчаны беларускі друк і выдавецтвы, разбураны саюз пісьменьнікаў і творчыя арганізацыі, практычна, ліквідаванае беларускае навучаньне і беларуская школа, ктастрафічна разбурана сістэма сярэдняй адукацыі. Рэзка абнізіўся культурны і адукацыйны ўзровень моладзі, мізэрнымі сталі духоўныя запатрабаваньні людзей і, як вынік, узьнікае апатыя і бязраднасьць. (фрагмэнт) Болей...



Зьміцер Вайцюшкевіч выдатны беларускі музыка.
Удзельнік гурта «Палац», KRIWI, З 2001 – лідэр і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra.
Удзельнік супольнага музычнага праекта «Narodny albom», у запісы якога прынялі ўдзел лепшыя беларускія выканаўцы і музыкі.
Удзельнік культавага музычнага праекта «Я нарадзіўся тут».

"... прыцягальнасьць ёсьць там, дзе, шукаючы, знаходзяць адказы на нейкія свае патаемныя пытаньні. А я магу праз сваю музыку адказаць на некаторыя зь іх. І падабацца хочацца ўсім. Быць у цэнтры ўвагі. Можа, артыстычная хвароба такая?" (Зьм. Вайцюшкевіч)

В день концерта вход - 400 р
Предварительная продажа 350 р (по 3 февраля включительно)
по телефонам:
+79045566219 Мікіта
+79500449721 Ігар
+79112818352 Марыня

21-27.01. Łacinka — imidžavaja reč!

Сябры, запрашаю!

Сяджу ў Шанхаі Чарнігаве, п’ю чай каву, і тут – прапанова: прыяжджай у Менск, трэба зрабіць прэзэнтацыю “Тэорыі змовы”. Нашто, гавару, я ж улетку ладзіў аўтограф-сэсію. А мне пярэчаць: улетку ўсе ахвотныя прыйсці не змаглі, датаго ж, аўтограф-сэсія – адно, а прэзэнтацыя – зусім іншыя.
Прапанова цалкам слушная.
А таму, сябры, 17 снежня а 19-00 чакаю на вас у Кнігарні “ЛогвінаЎ” (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а).

“ЧАМУ СУСВЕТАМ КІРУЮЦЬ КАЗЛЫ?”



Дазнаецеся пра гэта на прэзентацыі кінарамана-фарса “Тэорыя змовы”
Удзел бяруць: Ева Вежнавец, Максім Клімковіч, Яраш Малішэўскі, Серж Мінскевіч, Уладзімір Някляеў, Аксана Спрынчан.
Гляджу, шмат розгаласу выклікаў матэрыял у nn.by "Сорамна, што я там працую". Аўтарку (а разам зь ёй і рэдакцыю) вінавацяць ва ўмяшаньні ў асабістае жыцьцё, у подлым зьліве інфармацыі й г.д.

Я ня бачу ў гэтай публікацыі анічога амаральнага, калі зьвесткі браліся з адкрытых крыніцаў. Пра амаральнасьць і зьліў можна казаць толькі ў тым разе, калі журналіст сьвядома набіваўся ў сябры, каб потым выдаць канфідэнцыйную інфармацыю.

Камэнтатары кажуць: "На тэлевізіі працуе шмат прыстойных людзей, якія не падтрымліваюць палітыку ўлады". Веру! Але гэта не азначае, што гэтыя людзі не нясуць маральнай адказнасьці за канчатковы прадукт. Кіма адчуваюць сябе прыстойныя людзі, якія працуюць на дзяржаўным радыё і тэлевізіі? Падпольшчыкамі, закінутымі ў тыл ворага? Дык якія прэтэнзіі да таго, што акупаванае насельніцтва вас не разрозьнівае? Сьцісьніце зубы і трывайце, а то заваліце ўсё сваё падпольле!

Альбо вы хочаце сядзець на двух крэслах?

Выбар у вас невялікі, і гэты выбар вам пакідае ваш працадаўца, а не публікацыі ў інтэрнэце.

А ўвогуле... Перачытайце п'есу Яўгена Шварца "Цмок" — актуальна ня толькі ў сувязі з наступным 2012 годам.

16 Ліс 2011

Лявон Вольский в Питере!!!
3 декабря в клубе Камчатка.
http://vk.com/event32122394
по вопросам приобретения билетов
+79045566219 Никита
+79112818352 Марина
+79533422457 Игорь

Правы чалавека i сродкі масавай інфармацыі
Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў Інстытута журналістыкі
Тычко Галіна

Разглядаецца станаўленне, сучасны стан i развіццё правоў чалавека праз прызму сродкаў масавай інфармацыі. Вызначаецца роля i значэнне міжнароднага права ў рэалізацыі свабоды слова. Аналізуецца дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку i айчынных) як гаранта захавання правоў чалавека, а таксама міжнародная практыка абароны свабоды слова. Значная ўвага надаецца даследаванню дзейнасці нацыянальных журналісдкіх i пісьменніцкіх арганізацый па абароне свабоды CMI. Болей...